ŷ

 

 (?)
Quotes are added by the ŷ community and are not verified by ŷ.
Якуб Колас

“Перад тым як стварыць чалавека, была нарада паміж Богам Айцом, Духам і Сынам. Бог кажа: «Трэба стварыць чалавека, па вобразе і па падабенстве да нас». Узяў Бог гліны, зляпіў чалавека і хукнуў. Як хукнуў, чалавек зараз і ажыў. Пачаў ён хадзіць, разглядацца. Ды падобнага да сябе нікога не бачыць. Маркотна стала Адаму � першы чалавек называўся Адамам. Нідзе не прыткнецца, бедны. Ходзіць, як пасля добрай выпіўкі, шукаючы, каб чым апахмяліцца. Пазіраў на яго Бог, пазіраў ды кажа: «Нядобра чалавеку быць аднаму � трэба ажаніць яго». Дзяўчат жа на свеце не было, у сваты яго не павязеш. Трэба іншую раду даваць. Натупаўся Адам, ходзячы па зямлі, і моцна заснуў. Вось тады Бог узяў з яго рабро, з рабра выштукаваў кабету і назваў яе � Ева. Прачнуўся Адам ды як глянуў на яе, дык увесь і прасвятлеўся. А Бог пазірае ды цешыцца. «Бяры, � кажа, � яе: няхай яна будзе табе за жонку. Жывеце, � кажа, � у згодзе, у добрым ладзе, не сварыцеся, не біцеся. А ты, Ева, даглядай свайго мужа. Вось гэта ўсё, што вы бачыце, гэта ўсё ваша. Будзьце ж гаспадарамі над усім, што на зямлі. Не забывайце Бога, у царкву хадзіце. На папа і на дзяка таксама не забывайцеся, бо яны за вас мяне моляць».”

Якуб Колас, На ростанях
Read more quotes from Якуб Колас


Share this quote:

Friends Who Liked This Quote

To see what your friends thought of this quote, please sign up!

0 likes
All Members Who Liked This Quote

None yet!


This Quote Is From

На ростанях На ростанях by Якуб Колас
61 ratings, average rating, 8 reviews

Browse By Tag